Гэты дзевяціпавярховы цагляны дом знаходзіцца ў ціхім цэнтры — на вуліцы Гвардзейскай, 10.

Дом быў пабудаваны ў 1998 годзе і сюды засяліліся ў тым ліку вядомыя на той момант чыноўнікі, артысты і бізнэсоўцы. Для таго часу дом сапраўды быў элітным: закрытая тэрыторыя, прыгожыя пад'езды, відэаназіранне, дзве кватэры на паверсе.

А цяпер там на продаж выставілі чатырохпакаёвую кватэру на пятым паверсе плошчай амаль 155 квадратаў. Унутры — дарагая і нестарэючая класіка.

— Дызайнерскі рамонт выкананы ў класічным стылі на замову патрабавальнага гаспадара, рабіўся для сябе, — паведамляецца ў аб'яве.

У кватэры італьянская мэбля і люстры з крышталямі Swarovski, карціны, паркет, сучасная бытавая тэхніка і элітная сантэхніка.

Гасцёўня ў кватэры сумешчана з кухняй і выглядае вось так:

Акрамя таго, у кватэры ёсць дзве асобныя спальні. 

А яшчэ тут ёсць асобны кабінет. Выглядае прэзентабельна.

Што тычыцца санвузлоў, то іх тут два. Адзін — наогул велізарны па кватэрных мерках.

Акрамя таго, у кватэры дзве лоджыі. Вокны выходзяць на розныя бакі.

Каштуе кватэра 480 тысяч даляраў, гэта 3103 даляры за квадратны метр.

Чытайце таксама:

Вісяць па пяць гадоў. Чаму ў «Маяку Мінска» столькі непрададзеных кватэр з тэрасамі

«Атмасфера раскошы ў венецыянскім стылі». Такога дома вы яшчэ не бачылі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай — многія яе пазнаюць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?