Фота: tengrinews.kz

Фота: tengrinews.kz

На вуглездабыўнай шахце імя Кастэнкі ў Карагандзе (Казахстан) адбыўся выбух метану, загінулі 32 гарнякі, яшчэ 18 шпіталізаваныя. Усяго ў момант аварыі ў шахце знаходзіліся 252 чалавекі, на паверхню вывелі 205 шахцёраў, піша tengrinews.kz.

Вядзецца пошук 14 чалавек.

Да шахты прыбылі акім (губернатар) Карагандзінскай вобласці Ермаганбет Булекпаеў, першы намеснік генпракурора Казахстана, абласны пракурор і спецыяльныя праваахоўныя органы.

На месцы працуюць 40 ратавальнікаў, 10 адзінак тэхнікі і тры псіхолагі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0