Уладзімір Зяленскі. Фота: Pavel Golovkin / AP

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pavel Golovkin / AP

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Украіна выконвае рэкамендацыі Еўрасаюза адносна будучага ўступлення, успомніўшы аб падпісанні закона аб фінансавым маніторынгу палітычна значных асоб, піша «Еўрапейская праўда».

«Украіна практычна рэалізавала сем рэкамендацый Еўракамісіі — і рашэнні, якія былі прасцейшымі, і рашэнні, якія былі складанымі для палітыкаў. І мы разлічваем на ваша адзінства ў адказ — на рашэнне аб пачатку перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз», — дадаў ён.

На думку Зяленскага, гэтая пастанова «шмат у чым вызначыць увесь далейшы шлях Еўрасаюза».

«Або выйграе ўся наша з вамі Еўропа разам з Украінай, разам з Малдовай, а ў перспектыве — разам з Грузіяй і Беларуссю, або… выйграе мінулае. Я ўпэўнены, што вы ўсе — на баку сучаснай Еўропы. Мы павінны перамагчы», — падсумаваў ён.

У аўторак Зяленскі звярнуўся да Калегіі еўракамісараў, якія сабраліся ў Бруселі, пераконваючы іх у тым, што Украіна выканала ўсе рэкамендацыі Еўракамісіі і гатовая пачаць перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз.

Еўракамісія рыхтуецца апублікаваць 8 лістапада станоўчую ацэнку прагрэсу Украіны ў рэформах, якія яна павінна выканаць для далейшага руху ў ЕС, аднак гэтая ацэнка можа ўтрымліваць дадатковыя ўмовы.

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2