Аляксандр Лукашэнка. Фота: «Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка. Фота: «Пул першага»

«Гэта бяда. Блізкі Усход — гэта вось як тут у нас заўсёды быў тэатр ваенных дзеянняў, то і Блізкі Усход, калі выбухне, то там будзе горача ўсім. Ён будзе падаграваць і нас, і туды далей на поўнач усе краіны. Як там будзе развівацца сітуацыя, аднаму Богу вядома. Гэта ж амерыкосы закручваюць там цяпер гэтую ўсю каніцель, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што «трэба ствараць Палесцінскую дзяржаву».

«Так, як было ў 1947 годзе прынята рашэнне. Чаго тут нападаць на гэтага беднага Гутэрыша (генеральны сакратар ААН. — НН) — «не тое ляпнуў»? Ён правільна сказаў. У жудасных умовах жывуць людзі. Ім трэба стварыць дзяржаву. Сказаць: не аўтаномія палесцінская — вось ваша дзяржава, а вось яўрэйская дзяржава. Сесці і дамовіцца раз і назаўжды. Будуць межы, яны будуць жыць у сваёй дзяржаве. Тады ім можна і выстаўляць прэтэнзіі. Чаго ж людзей пад зямлю загналі і патрабуем ад іх, каб яны крычалі: «Ура, ура, вы, ізраільцяне, малайцы, маеце рацыю»?».

Ён дадаў, што «ні ізраільскаму народу, ні палесцінскаму канфлікт і вайна не патрэбныя». «Яны хочуць спакойна жыць, гадаваць дзяцей», — сказаў ён.

«А насельніцтва там [на палесцінскіх тэрыторыях] вы бачыце: ніякія дывановыя бамбёжкі не дапамогуць. Гэта будзе эскалацыя і ўцягванне новых краін у гэты канфлікт. (…) Калі амерыканцы, падцягнуўшы туды гэтыя ўдарныя авіягрупы, авіяносцы, пачнуць бамбіць з Міжземнага мора (хоць не думаю, што яны вар'яты) нейкія краіны і асабліва Іран, то Іран адкажа».

«І не факт, што авіяносец выстаіць у Міжземным моры. Патопіць. Гэта катастрофа. Таму вельмі шмат такіх рэчаў, якія кажуць пра тое, што можа ўспыхнуць сур'ёзны канфлікт, а можа быць і вайна з ужываннем самай сур'ёзнай зброі. Ніхто не ведае, як будуць развівацца падзеі. Нават тыя, хто там заварыў гэтую кашу, — амерыканцы, — яны не ведаюць, у што гэта выльецца», — сказаў Лукашэнка.

«Але на месцы арабы іх папярэджваюць — шыіты і іншыя. Яны ж наносяць удар па іх базах у Сірыі і іншае — там, дзе амерыканскія базы размешчаныя. Яны іх папярэджваюць: хлопцы, мы не тыя, што былі 10 гадоў таму», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію і заклікаў «неадкладна выгнаць тэрарыстаў»

ХАМАС паведаміў пра смерць 50 закладнікаў

Байдэн: Палесціна і Ізраіль павінны існаваць мірна ў якасці дзвюх незалежных краін

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6