Аляксандр Лукашэнка. Фота: «Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка. Фота: «Пул першага»

Ахову здароўя трэба прыводзіць у прытомнасць, сказаў ён. «Гэты штуршок (вялікая нарада па ахове здароўя ў маі гэтага года.— НН) даў свой вынік. Прынамсі, ФАПы, участковыя бальніцы мы страсянулі сур'ёзна. Яны шмат зрабілі. Ахову здароўя трэба прыводзіць у прытомнасць. Пасля Новага года я планую да гэтага пытання вярнуцца. Абавязкова вернемся», — сцвярджае Лукашэнка.

«Так, у нас дзесьці не хапае дактароў. Некаторыя дактары збеглі са сваёй прафесіі і чорт ведае чым займаюцца. З часам мы і гэтую праблему вырашым. Ёсць у мяне варыянты. Ты доктар — ідзі працуй. Не — пакладзі дыплом. Не хочуць: шэсць гадоў і дыплом кінуць. Ніхто не хоча. Дык калі ты не працуеш, які ты дыпламаваны доктар? Гэта значыць парадак трэба навесці», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што на нарадзе 21 верасня Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні.

«Настаўніка ці медыка мы яшчэ на працы вучым, а яны з'язджаюць. Я лічу, што тут павінна дзейнічаць забарона або паўзабарона. Ну, дапусцім, пяць гадоў.

«Мэтавіку» — пяць гадоў (яно так ёсць і цяпер. — НН), а можа, дзесьці арыентавацца і на сем гадоў», — загадаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка чарговы раз заявіў, што зоймецца цэнамі.

«У найбліжэйшы час мы правядзём нараду і паглядзім, што ўрад зрабіў за гэты час, каб мы маглі цэны трымаць каля сябе, за руку. Па вялікім рахунку мы мелі рацыю. Яшчэ ёсць тлушчык, які можна шліфаваць. Атрымліваецца цэны трымаць на патрэбным узроўні. Але яшчэ ёсць над чым працаваць», — сказаў палітык.

Праўладныя журналісты, у сваю чаргу, падзякавалі яму за бульбу.

Клас
4
Панылы сорам
37
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
27