Мінскі раённы Савет дэпутатаў 25 кастрычніка зацвердзіў генеральны план вёскі Тарасава, піша газета «Прысталічча».

Плануецца, што да 2035 года колькасць насельніцтва вырасце ад 2,5 тысячы чалавек да 5 тысяч. Вёска будзе разбудоўвацца. Да 2025 года ўзвядуць 68,2 тыс. кв. м жылля, у тым ліку сядзібнага тыпу — 1,2 тыс. кв. м, шматкватэрнага тыпу — 67 тыс. кв. м (гэта каля тысячы кватэр).

Вёскі Тарасава і Каменная Горка будуць аб'яднаныя ў адзін населены пункт — Тарасава. Плошча яго будзе да 673 гектараў.

Пабудуюць шэраг сацыяльных аб'ектаў. У Тарасаве да 2035 года з'явіцца школа на 500 месцаў, два дзіцячыя сады на 150 і 90 месцаў, амбулаторыя і аптэка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?