Фота: тэлеграм-канал Ігара Кліменкі

Фота: тэлеграм-канал Ігара Кліменкі

«Харкаўшчына. Сёння пажарнай ахове вобласці — 200 гадоў. Расія «павіншавала» ў сваім стылі. Ноччу вораг нанёс ракетны ўдар па будынку пажарнай часткі горада Ізюм», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка.

Восем ратавальнікаў пацярпелі. Таксама пашкоджаны сам будынак і 13 адзінак тэхнікі.

«Аднак галоўнае зараз — нашы людзі. Чацвёра супрацоўнікаў знаходзіцца ў бальніцы, ім аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу», — дадаў Ігар Кліменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4