Лі Кэцян. Фота: AP Photo / Ng Han Guan, File

Лі Кэцян. Фота: AP Photo / Ng Han Guan, File

Былы прэм'ер Дзяржсавета Кітая (найвышэйшы выканаўчы орган краіны) Лі Кэцян памёр ва ўзросце 68 гадоў, піша РБК.

Лі Кэцян знаходзіўся ў адпачынку ў Шанхаі. 26 кастрычніка ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ. Медыкі паспрабавалі яго выратаваць, але на наступны дзень ён памёр.

Лі Кэцян быў прызначаны прэм'ерам Дзяржсавета Кітая ў сакавіку 2013 года, у 2018-м яго пераабралі кіраўніком урада на другі пяцігадовы тэрмін. У сакавіку 2023 года ён пакінуў пасаду.

Да сваёй адстаўкі Лі Кэцян быў другім па ўплыве чалавекам у Кампартыі. Узначаліўшы ўрад, сваёй асноўнай задачай ён называў рашэнне комплексу сацыяльна-эканамічных пытанняў, такіх, як беспрацоўе, розніца ў даходах гарадскога і сельскага насельніцтва, урбанізацыя краіны. Эканаміст паводле адукацыі, ён адказваў за рэформы ў гэтай галіне, а таксама папярэджваў аб праблемах, якія стаяць перад эканомікай праз строгія абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Апошнія гады роля Лі ў вырашэнні эканамічных пытанняў зменшылася пасля таго, як Сі перадаў іх шэрагу партыйных камітэтаў, якія ўзначальвае сам лідар Кітая і ягоны дарадца Лю Хэ.

На пасадзе віцэ-прэм'ера (2008—2013) Лі Кэцян, акрамя эканомікі, курыраваў пытанні энергетыкі, будаўніцтва і аховы здароўя. 

Чытайце таксама:

Памёр мастак Уладзімір Лукашык

Памёр легендарны Бобі Чарлтан

Памерла славутая лыжніца і біятланістка Анфіса Разцова

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0