Фота: Прессбол

Фота: Прессбол

Старшыня судзейскага камітэта Расійскага футбольнага саюза Павел Каманцаў заявіў, што найбліжэйшым часам арбітры з Беларусі будуць працаваць на матчах Расійскай прэм'ер-лігі, паведамляе Прессбол.

«На ўзроўні РПЛ варта чакаць арбітраў з Саудаўскай Аравіі. Таксама — Катара і Беларусі. Як хутка? З Саудаўскай Аравіяй мы зафіксавалі ўсе юрыдычныя моманты, цяпер мы будзем уносіць змены ў рэгламент Расійскай футбольнай прэм'ер-лігі.

З беларусамі мы падпішам пагадненне на гэтым тыдні, тэхнічныя пытанні мы ўсе абмеркавалі, яно будзе некалькі больш шырокім, будзе мець на ўвазе навучанне суддзяў у Расіі на базе нашага VAR‑цэнтра», — сказаў Каманцаў.

Чытайце таксама:

У Расіі прапанавалі далучацца беларускім футбольным клубам

Беларускі трэнер зрабіў «Ардабасы» чэмпіёнам Казахстана па футболе

«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0