Успышкі над Крымам

Успышкі над Крымам

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна яшчэ не дасягнула поўнага агнявога кантролю над часова акупаваным Крымам, але гэта пытанне часу, піша «Украінская праўда».

«Расійскі кантроль над Чорным морам і наяўнасць флоту акупанта стваралі ілюзію, што дамінаванне Расіі ў Чорным моры — нібыта непераадольнае. У дадатак да гэтага, за кошт свядомага засялення Крыма сотнямі тысяч грамадзян Расіі і маштабных рэпрэсій акупанта супраць усіх формаў свабоды і супраціву, магло ўзнікнуць уражанне, што Крым нібыта зміраецца. Цяпер ілюзіі растаюць…» — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі нагадаў наступныя вынікі:

«Першы. Расійскі вайсковы флот больш не здольны апераваць у заходняй частцы Чорнага мора і паступова ўцякае з Крыма. І гэта гістарычнае дасягненне. Нядаўна расійскі кіраўнік быў вымушаны заявіць аб стварэнні новай базы Чарнаморскага флоту, дакладней яго рэшткаў, на акупаванай тэрыторыі Грузіі, гэта значыць у паўднёва-ўсходняй частцы мора, максімальна далёка ад украінскіх ракет і марскіх дронаў, але мы іх усюды дастанем.

Па-другое. Для расіян цяпер няма ніводнай базы бяспекі і надзейнага лагістычнага маршруту ў Крыме… Станам на сёння мы яшчэ не дасягнулі поўнага агнявога кантролю над Крымам і прылеглымі водамі, але гэта пытанне часу.

Трэці. Мы фіксуем, што праўкраінскія настроі ў Крыме становяцца ўсё больш адкрытымі… Мы выразна бачым, што ў Крыме ў нас ёсць шмат саюзнікаў.

Чацвёрты. Украіна змагла вярнуць Чорнаму мора ролю артэрыі бяспекі, ад якой залежыць глабальная харчовая стабільнасць», — расказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны зноў падкрэсліў, што мэта Украіны — поўная дэакупацыя ўкраінскіх земляў, уключаючы Крым.

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2