Вера Палякова-Макей. Скрын відэа

 Вера Палякова-Макей. Скрын відэа

«Мне хацелася б заставацца дзёрзкай, юнай — хаця б у душы. Мне здаецца, што калі чалавек юны ў душы, то і знешне ён выпраменьвае святло, дабро, — сказала Палякова. — Мне хочацца, каб былі здаровыя і шчаслівыя мае дзеці. Яны зараз — маё жыццё, я дзеля іх жыву, дзейнічаю. Каб былі шчаслівыя і здаровыя мае бацькі, каб я іх не засмучала, таму што апошнім часам я іх часта засмучаю…

Каб быў мір ва ўсім свеце. Мне вельмі хацелася б, каб людзі сталі дабрэйшымі і каб у жыцці было больш святла…» — сказала Макей. 

Яна распавяла, што кожны свой дзень нараджэння я абавязкова грала прэмʼеру для сваіх гледачоў. І спектакль «Майстар і Маргарыта» выпусцілі ў ліпені менавіта для таго, каб паказаць на ейны дзень нараджэння. 

«Я два гады выношвала гэтую ідэю, але ўвесь час была псіхалагічна не гатовая сыграць гэтую ролю. Каб сыграць яе так, як я бачу і адчуваю (усе свае ролі я не граю, а жыву на сцэне), мне трэба было, мусіць, набраць нейкі жыццёвы багаж. Гэты год быў вельмі цяжкім для мяне ў эмацыйным плане, і гэты спектакль — гэта мая споведзь, даніна майму мужу…

Маргарыта — яна атрымалася вельмі моцная ў мяне жанчына. Жанчына, гатовая зрабіць усё, каб выратаваць душу свайго каханага. І для гэтага яна і ідзе ў пекла практычна і праходзіць там усе выпрабаванні — толькі дзеля таго, каб вярнуць яго сабе.

Мне здаецца, што калі б у рэальным жыцці гэта было магчыма, то, канешне, я зрабіла б усё магчымае, каб змяніць тыя абставіны, якія са мной адбыліся…» — сказала Макей.

Гаворка перайшла на творчыя планы, і ўдава Уладзіміра Макея расказала:

«Насамрэч шмат рэжысёраў, з якімі я знаёмлюся на розных фестывалях, у апошні час часта кажуць мне: «Ты — Васа Жалязнова». І мы сапраўды абмяркоўваем, што было б крута паставіць «Васу Жалязнову». Таму што тое, як я зараз праходжу свой шлях і ў ролі дырэктаркі, і ў ролі кіраўніцы, і ў ролі досыць моцнай жанчыны…

Напэўна, надышоў той час і момант, калі я змагла б па-сапраўднаму сыграць гэтую ролю. Таму пакуль шукаем сродкі. Зарабляем грошы, — сказала Вера Палякова і засмяялася, — каб ажыццявіць новую пастаноўку… І я думаю, усё ўдасца».

Васа Жалязнова — гэта гераіня аднайменнай трагедыі Максіма Горкага, моцная жанчына, натура валявая, дзейная і ўладарная, галоўная ў сям'і і лідарка спадчыннага бізнэсу. Жалязнова замужам за мужчынам, на 18 гадоў старэйшым за яе. Нагадаем, што Уладзімір Макей быў на 20 гадоў старэйшы за Веру Палякову.

У п'есе Жалязнова штурхае мужа да самагубства пасля таго, як ускрываюцца кампраметуючыя яго абставіны, і робіць тое, каб уратаваць гонар сям'і.

Сцэна са спектакля «Майстар і Маргарыта» ў ТЮГу. Вера Палякова ў ролі Маргарыты

Сцэна са спектакля «Майстар і Маргарыта» ў ТЮГу. Вера Палякова ў ролі Маргарыты

Вера Палякова — актрыса, дырэктарка Тэатра юнага гледача, удава былога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Яе муж пайшоў з жыцця ў лістападзе 2022 года. Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд.

Чытайце таксама:

На казку для дарослых, дзе ў галоўнай ролі Вера Палякова-Макей, чакаецца аншлаг

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова? 

Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

 

Клас
4
Панылы сорам
34
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
23