Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Сёння пачалася адпраўка маладых людзей, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл. У першы дзень у войскі накіравана каля 1000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, 72 АУЦ і Мінскай ваеннай камендатуры, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля двухсот чалавек.

На прызыўныя камісіі восенню бягучага года падлягае выкліку каля 60 тысяч маладых людзей. Мерапрыемствы па прызыве арганізуюцца і праводзяцца згодна з заканадаўствам, без якіх-небудзь змяненняў.

Адпраўка ва Узброеныя сілы будзе працягвацца да 10 лістапада, іншыя войскі і воінскія фарміраванні — да 30 лістапада.

Урачыстая цырымонія прысягі запланавана на 25 лістапада.

Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам своечасова, у кастрычніку-лістападзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1