Аляксандр Шпакоўскі (трэці справа) і беларускія студэнты — удзельнікі Ялцінскага форуму. Фота: Пасольства Беларусі

Аляксандр Шпакоўскі (трэці справа) і беларускія студэнты — удзельнікі Ялцінскага форуму. Фота: Пасольства Беларусі

«[Нас цікавіць] стварэнне сумесных вытворчасцяў і лагістыка, курортны патэнцыял Крыма. <…> Беларусы ніколі не забывалі пра курорты Крыма. Нават цяпер, нягледзячы на напружаную ваенную абстаноўку ў раёне паўвострава, усё роўна людзі наведваюць Крым, людзі купляюць нерухомасць у Крыме», — сказаў ён.

Шпакоўскі адзначыў, што Мінск разглядае Крым як «перспектыўны рэгіён для ўзаемадзеяння».

У сваім дакладзе ў рамках моладзевай сесіі «будучыня ў нашых руках» дыпламат указаў, што Беларусь «істотна інтэнсіфікавала» кантакты з паўвостравам. «Мы вяртаемся да паўнавартаснага супрацоўніцтва», — указаў ён.

«З Крымам мы будзем працаваць гэтак жа як і з іншымі рэгіёнамі Расіі», — падкрэсліў Шпакоўскі, дадаўшы, што з расійскімі рэгіёнамі падтрымліваюцца вельмі цесныя кантакты, а пасол Беларусі Дзмітрый Круты з пачатку 2023 года сустракаўся з кіраўнікамі рэгіёнаў РФ блізу 60 разоў.

Чытайце таксама:

Акупаваная частка Запарожскай вобласці і Мінск вядуць перамовы пра стварэнне трактарнай вытворчасці

Наваспечаны беларускі пасланнік Шпакоўскі правёў першую сустрэчу

Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4