Скрыншот з tiktok.com/@golas_senno

Скрыншот з tiktok.com/@golas_senno

Адзін са зручных момантаў для гультайства — сыход у адпачынак галоўнай рэдактаркі Ларысы Мукамолавай. 

Як вынікае з наступнага відэароліка, галоўная рэдактарка «Голаса Сенненшчыны» і сама не супраць палайдачыць.

Нехта са збянтэжаных падпісчыкаў у каментарах спытаў, ці чула спадарыня Мукамолава, які гук накладзены на гэтае відэа. «Яна сама і прапанавала», — адказалі з рэдакцыі.

Найчасцей у роліках пра нежаданне працаваць здымаецца Ала Якаўлева, рэдактарка інтэрнэт-сайта раёнкі. Адно з такіх відэа падпісана так: «Калі паказалі па камерах, што раней сышла з працы».

Дарэчы, менавіта рэдактары сайтаў атрымалі сёлета «спецзаданне» кіраўніцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марыны Навіцкай. Падчас штогадовай нарады кіраўнікоў раёнак яна сказала наступнае: «Свавольце, на тое вы і журналісты, каб па-рознаму даносіць матэрыял». Праўда, чыноўніца мела на ўвазе не банальныя жарты, а неабходнасць у забаўляльнай форме даносіць да той часткі грамадства, якая атрымлівые навіны з сацсетак, «цікавы, патрэбны дзяржаўны парадак дня». І ў прыватнасці, праз TikTok, які раіла завесці ўсім рэдакцыям у Віцебскай вобласці.

У «Голаса Сенненшчыны» свой канал у TikTok з'явіўся яшчэ ў 2021 годзе, Практычна ўсе першыя відэаролікі былі гумарыстычнымі, прысвячаліся ўнутранаму жыццю рэдакцыі, і тэма пра «не хачу працаваць» стала адной з галоўных.

«Калі ў пятніцу прыйшоў на працу, але ўжо чакаеш канца працоўнага дня», — падпісаны адзін з ролікаў.

«Злосную рэдактарку», якая не дае спакою журналістам, у першых відэароліках грала тагачасная кіраўніца выдання Галіна Жукава.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1