Калаж «Настоящего времени»

Калаж «Настоящего времени»

Паколькі больш за 1,5 года расійскія ўлады не раскрываюць колькасць загінулых на гэтай вайне, шукалі інфармацыю ў адкрытых крыніцах. У тэлеграм-каналах і сацсетак журналісты «Настоящего времени» знайшлі 24 чалавекі, неяк звязаных з Беларуссю, а затым склалі агульны спіс з калегамі з «Медыязоны» і атрымалі звесткі пра 32 байцоў. 

Зрэшты, некаторых з іх беларусамі асаблівых падстаў лічыць няма, бо пасля аналізу пашпартных даных і прапіскі стала зразумела, што хутчэй за ўсё з Беларуссю іх звязвала толькі месца нараджэння.

У сваім сюжэце «Настоящее время» расказвае толькі пра тых загінулых, якія звязаныя з Беларуссю значна больш. Пры гэтым пераважная іх большасць ў асноўным будавала сваё жыццё ў Расіі.

У станіцы Бакінскай у Краснадарскім краі знаходзіцца самае масавае з вядомых пахаванняў наймітаў ПВК «Вагнер». І тут пахаваныя мінімум тры беларусы, якія перад сваёй вярбоўкай адбывалі пакаранне ў расійскіх калоніях. Раней у СМІ пра гэтых людзей ніхто не расказваў.

Сярод пахаваных на гэтым месцы:

  • 47-гадовы Андрэй Гаўрыкаў. Ён загінуў ва Украіне ў лютым 2023 года. Журналісты не змаглі знайсці яго фатаграфію, верагодна, ягоны беларускі пашпарт не абнаўляўся прыблізна з 2008 года. Зарэгістраваны ён у вёсцы Чарнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Грамадзянства ў яго беларускае, хоць і нарадзіўся ён у Комі АССР у Расіі. Вядома, што Гаўрыкаў адбываў пакаранне за забойства чалавека. Яго судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і пакаралі на 22 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

  • Сяргей Брэль з Бабруйска. Ён загінуў сёлета ў студзені, а прапісаны быў на вуліцы Гогаля ў Бабруйску. Адбываў пакаранне па артыкуле «наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю» ў папраўчай калоніі ў Архангельскай вобласці.

  • Міхаіл Крупа. Ён скраў у краме «Пяцёрачка», якая размешчаная ў станіцы Калінінская Краснадарскага края, алкаголь і прадукты. На яго завялі крымінальную справу, але ён уцёк ад следства, за што трапіў у вышук. Нарадзіўся Крупа ў пасёлку Слабада Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, а адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Стаўрапольскім краі.

Акрамя таго, у акупаваным Луганску на могілках журналісты знайшлі магілу яшчэ аднаго беларуса — Рыгора Сафонава. Яго таксама завербавалі ў ПВК «Вагнера» з расійскай калоніі. У красавіку 2019 года, калі Сафонаву было 32 гады, ён скраў прадукты з крамы, а праз дзесяць месяцаў зноў паўтарыў гэта правапарушэнне ў падмаскоўным горадзе Лобны, на суму ў эквіваленце каля 120 даляраў. У гэтыя ж гады Сафонаў мінімум двойчы збываў гераін.

Чытайце таксама:

Арыштавалі грамадзяніна Беларусі, які ў складзе міжнароднай злачыннай групоўкі пастаўляў узбраенні ў Расію

«Чалавек ваяваў паўтара года, і вось такое прамаўляе». Мінская манашка расказала, як натхняла вагнераўцаў на вайну

«Калі акцыя няўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя». Гомельскія чыноўнікі пракаментавалі «мемарыял» вагнераўцам у цэнтры горада

Клас
24
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5