Фота з фэйсбука Георгія Роя

Фота з фэйсбука Георгія Роя

У нядзелю, 29 кастрычніка, на літургіі будзем памінаць «расстраляных паэтаў», а таксама ўсіх ахвяр бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны. 

На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых Саветамі паэтаў. 

Вялікая просьба да ўсіх прыбраць беларускія магілы на Віленскіх могілках. Наша грамада бярэ пад увагу Ефрасіннеўскія могілкі, дзе пахаваны шэраг беларускіх дзеячаў і выбітных асобаў нашай гісторыі.

Запрашаю на прыбіранне магілак у найбліжэйшую суботу 21-га кастрычніка а 12-й гадзіне дня (сустракаемся на ніжняй паркоўцы каля Ефрасіньеўскіх могілак), і ў нядзелю 22-га кастрычніка пасля нядзельнай літургіі (сустракаемся ў царкве на Бокшту, пачатак літургіі — 10:00).

Калі хто можа самастойна папрацаваць на буднях — гэта будзе годнай і добрай справай. 

Па Ефрасіньеўскіх могілках ёсць складзены спіс беларускіх пахаванняў з геалакацыяй магіл. Можна выбраць кагосьці, чыю памяць Вы хацелі б ушанаваць і прыбраць яе/яго магілу, прапануе Георгій Рой.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0