Паведамляецца, што на наступны дзень гэты каментар «падтрымаў» яго старэйшы брат. Завязалася перапіска, падчас якой мужчыны выказвалі «грубыя і рэзкія выказванні» ў адрас Лукашэнкі.

Цяпер братам выстаўлены абвінавачанні па ч.1 арт.368 КК (абраза Лукашэнкі). З санкцыі пракурора яны змешчаны пад варту.

У апісанні на сайце пракуратуры пазначана, што 50-гадовы магілёвец меў паспяховы бізнэс у галіне вытворчасці тавараў для камфортнага сну. Імаверна, гаворка пра 50-гадовага Юрыя Лапуціна.

Юрый Лапуцін. Фота: onliner.by

Юрый Лапуцін. Фота: onliner.by

Ён валодае кампаніяй «Саніт», якая робіць матрасы, ложкі, мягкую мэблю і аксесуары да іх. Гэта буйная кампанія, толькі вытворчых плошчаў у ёй 3,5 тысячы «квадратаў». Кампанія існуе 17 гадоў і яе абарот — сотні тысячаў даляраў.

Чытайце таксама:

Мінскую юрыстку асудзілі па васьмі эпізодах на паўтара года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

Былога палітвязня Андрэя Кудзіка пакаралі за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці

Магілёвец атрымаў тры гады калоніі за выяву Лукашэнкі ў форме СС

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
37