The Attack film 2012

Кадр з фільма Зіяда Дуэйры «Атака» (2012). Фота: en.unifrance.org

«Мюнхен», 2005

Сюжэт фільма Стывена Спілберга пачынае разгортвацца ў 1972 годзе, калі ў Мюнхенскім аэрапорце палесцінскія тэрарысты захапілі ў закладнікі і забілі дэлегацыю ізраільскіх спартсменаў-алімпійцаў. Свет здрыгануўся ад жорсткасці і цынізму. Зло павінна быць пакарана. На распараджэнне прэм'ер-міністра Ізраіля група агентаў «Масада» пачынае аперацыю адплаты. Але гвалт спараджае яшчэ большы гвалт: гінуць людзі, льюцца рэкі крыві, і ў гэтай крыві — рукі абодвух бакоў, якія варагуюць…

«Рай — цяпер», 2005

Псіхалагічная драма палесцінскага рэжысёра Хані Абу-Асада пераносіць гледачоў у свядомасць радыкальных экстрэмістаў. Стужка, намінаваная на прэмію «Оскар», расказвае гісторыю двух палесцінскіх тэрарыстаў-смяротнікаў, якія правялі разам апошнія дні перад тым, як здзейсніць запланаваны тэракт у Тэль-Авіве.

«Гэты фільм уяўляе сабой мастацкі пункт гледжання на гэтую палітычную праблему. Палітыкі хочуць бачыць у ёй чорна-белае, добрае і злое, а мастацтва хоча бачыць у ёй чалавечую істоту», — сказаў рэжысёр газеце The Guardian падчас уручэння ўзнагарод за фільм у Амерыцы.

«Вальс з Башырам», 2008

Анімацыйная дакументальная драма рэжысёра Ары Фольмана прысвечана посттраўматычнаму стрэсаваму разладу, ад якога пакутуюць тыя, хто перажыў ваенны канфлікт. Фільм разглядае Ліванскую вайну 1982 года і сумнавядомую разню ў Сабры і Шаціле — лагерах палесцінскіх бежанцаў. Падзеі паказаныя вачыма ізраільскіх салдат, якім было даручана здзяйсняць гэтыя злачынствы.

«Лімоннае дрэва», 2008

У фільме апісваюцца юрыдычныя спробы палесцінскай удавы перашкодзіць міністру абароны Ізраіля, яе суседу, знішчыць лімонныя дрэвы на яе сямейнай ферме. Паралельна з гэтым у жанчыны наладжваюцца чалавечныя стасункі з жонкай міністра. Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі, калі лімонныя дрэвы былі вырваныя з коранем у інтарэсах Шауля Мофаза — міністра абароны Ізраіля ў 2002-2006 гадах.

«Не жартуй з Зохана», 2008

Бадай, адзіны камедыйны фільм з усяе падборкі. Ён распавядае пра тое, як былы ізраільскі спецназавец (Адам Сэндлер) інсцэніруе смерць, каб рэалізаваць сваю мару — з’ехаць у ЗША і стаць цырульнікам.

«Аджамі», 2009

Фільм быў напісаны і зняты Скандарам Копці (палесцінцам) і Яранам Шані (ізраільскім габрэем).

«Аджамі» расказвае пяць розных гісторый, дзеянне якіх адбываецца ў бедным хрысціянска-мусульманскім арабскім раёне Тэль-Авіва, які называецца Аджамі.

Шматлікія персанажы, сыграныя непрафесійнымі акцёрамі, надаюць гісторыі адчуванне дакументальнага фільма. Арабскія персанажы гавораць паміж сабой па-арабску, габрэйскія — на іўрыце, калі ж арабы і яўрэі размаўляюць між сабой — яны выкарыстоўваюць абедзве мовы, так, як гэта дзеецца ў рэальным жыцці.

Крытычны кансэнсус кіназнаўчага сайта Rotten Tomatoes абвяшчае: «Гэтая шматмерная драма спалучае паказ інтымных вобразаў і шырокіх палітычных наступстваў, каб намаляваць жывы і кранальны партрэт блізкаўсходняга канфлікту».

«Пяць зламаных камер», 2011

Мусіць, самы чалавечны фільм, прысвечаны араба-ізраільскаму канфлікту. Поўнаметражная дакументальная стужка «Пяць зламаных камер», знятая палесцінцам Эмадам Бурнатам і ізраільцянінам Гаем Давідзі, уяўляе сабой аповед пра жыццё ў сектары Газа ад першай асобы.

Гісторыя расказваецца з пункта гледжання Берната — мясцовага жыхара, які дакументуе барацьбу сваёй абшчыны падчас ізраільскіх уварванняў. У назве згадваюцца пяць камер, якія ён выкарыстоўвае на працягу многіх гадоў, каб захаваць свае перажыванні ад канфлікту, які забраў жыцці сяброў і сям'і Берната.

«Атака», 2012

У гэтай стужцы сумеснай вытворчасці Лівана, Францыі, Катара, Бельгіі і Егіпта аб'ядналіся палітычны трылер і гісторыя пра каханне. У паспяховага ізраільскага хірурга Аміна Джафары было ўсё, што трэба: высокі прафесійны статус, гарманічнае сямейнае жыццё з любімай жонкай Зіхам і шматлікімі сябрамі. Аднак усё змянілася, калі паліцыя паведаміла яму, што тэрарыстычны выбух у рэстаране, у выніку якога загінулі 17 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, быў арганізаваны яго жонкай. Спрабуючы разабрацца, што прымусіла яе здзейсніць такі жудасны акт, Амін адпраўляецца ў палесцінскую аўтаномію, каб сустрэцца са сваякамі і сябрамі Зіхам.

Рэжысёр арабскага паходжання ствараў гэты фільм адмыслова для таго, каб даследаваць карані ізраільска-палесцінскага канфлікту. Ён спрабаваў паказаць, як людзі з абодвух бакоў ставіліся да свайго «ворага» і як пытанне помсты ў імя сям'і ці гонару і прапаганда могуць ператварыць людзей у злачынцаў.

Больш пра кіно:

«Забойцы кветкавага месяца» — эпічны фільм Марціна Скарсэзэ пра крывавае нараджэнне Амерыкі

Рэжысёр Кашперскі — пра новы серыял, «Беларусьфільм» як хорар і жонак кітайскіх міністраў

Фестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе з 13 да 26 лістапада

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?