18 кастрычніка, у дзень адкрыцця стэнда, пры падтрымцы Інстытута беларускай кнігі ў 13:00 адбудзецца панэльная дыскусія »Free Expression in the Face of Repression», прысвечаная Беларусі.

Удзел у дыскусіі бяруць: пісьменніца і паэтка Вольга Гапеева, кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Аліна Коўшык, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі Ала Пігальская, мадэратарка і рэдактарка dekoder.org Інга Пец. 

Многія беларускія пісьменнікі і выдаўцы вымушаныя былі сысці ў падполле альбо з’ехаць за мяжу. Сёння яны прыкладаюць намаганні, каб аднавіць сваю дзейнасць і падтрымліваць сувязі з беларускімі грамадзянамі, раскіданымі па розных краінах свету. 

Што значыць аднавіць працу ў якасці пісьменніка або выдаўца за мяжой? Якія існуюць шляхі для распаўсюду кніг? Ці можна разважаць пра беларускую літаратуру не з пазіцыі ахвяры, не як пра палітычную заяву, а з перспектывы літаратурных якасцяў і пасылаў? Якая будучыня чакае беларускую літаратуру? — на гэтыя і іншыя тэмы будуць размаўляць госці.

Працоўная мова — ангельская, а па спасылцы будзе весціся анлайн-трансляцыя дыскусіі.

Чытайце таксама:

Першая гей-анталогія «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Што ў ёй?

У Варшаве рыхтуюць лялечны спектакль пра Купалу па матывах п’есы Караткевіча

Прэмію «Гліняны Вялес» атрымала Наста Кудасава

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?