У праграме: супольныя спевы, танцы, застолле. Спецыяльнай госцяй будзе Ірына Ляшкевіч з гурта «Каляжанкі».

Імпрэза адбудзецца па адрасе: Zoe’s Bistro, Gdańsk, Stągiewna 1a.

Набыць квіткі і атрымаць больш інфармацыі можна тут.

Кожны з наведвальнікаў імпрэзы атрымае ў падарунак новы спеўнік, а таксама зможа паўдзельнічаць у сапраўдным застоллі. Колькасць месцаў абмежаваная.

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, карчомныя, банкетныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Спеўнік «Бяседныя песні» быў выдадзены летам 2023 года ўстановай Tradycyja, яго ўкладальнікі: Наста Някрасава і Сяржук Доўгушаў.

Новы спеўнік мае 80 старонак з нотамі, тэкстамі кірыліцай і лацінкай, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак.

Чытайце таксама:

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

На выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» шукаюць спонсараў

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?