Сёлетнія выкладчыкі школы — Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы, піша bellit.info.

Яны дадуць вам асновы тэорыі прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курса, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў.

Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2023 г. да траўня 2024 г., заняткі будуць праходзіць па суботах. Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — on-line сустрэчы. Таму краіна вашага пражывання не стане перашкодай — пішыце!

Правілы афармлення заяўкі

Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.

Заяўка павінна ўключаць:

  • 1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
  • 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;
  • 3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню [email protected] разам адным файлам у фармаце.doc (.docx).

Тэма электроннага ліста: Школа 2023-2024

На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, e-mail і найлепшы спосаб сувязі.

Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Kupala_Janka.doc

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

Дэдлайн дасылкі заявак — 28 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў — 1 лістапада.

Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з пацверджаннем залічэння на e-mail.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?