Уладзімір Пуцін і Біньямін Нетаньяху падчас іх сустрэчы ў Крамлі 30 студзеня 2020 г., Масква. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Уладзімір Пуцін і Біньямін Нетаньяху падчас іх сустрэчы ў Крамлі 30 студзеня 2020 г., Масква. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Пуцін, як паведамілі ў Крамлі, падчас перамоваў асудзіў дзеянні, ахвярамі якіх становяцца мірныя людзі.

«Прэзідэнт Расіі выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых ізраільцян, акцэнтаваў рашучае непрыманне і асуджэнне любых дзеянняў, ахвярамі якіх становіцца грамадзянскае насельніцтва, у тым ліку жанчыны і дзеці», — паведаміла прэс-служба Крамля.

Пуцін заявіў, што Расія гатовая працаваць над спыненнем канфрантацыі паміж Ізраілем і палесцінцамі для «дасягнення мірнага ўрэгулявання палітыка-дыпламатычнымі сродкамі».

Іншых падрабязнасцяў пра перамовы Пуціна і Нетаньяху не паведамляюцца.

Раней у панядзелак, 16 кастрычніка, Пуцін правёў перамовы з лідарамі Сірыі, Ірана, Егіпта. У тым ліку расійскі прэзідэнт гаварыў са старшынёй Палесцінскай адміністрацыі на Заходнім беразе Іярдана Махмудам Абасам.

Агенцтва ТАСС паведаміла, што «Пуцін у размове з Абасам выказаў спачуванні семʼям палесцінцаў, якія загінулі пры эскалацыі ў Газе».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3