У рамках праверкі баявой гатоўнасці чарговыя падраздзяленні механізаваных злучэнняў прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Паведамляецца, што падраздзяленні ў самыя кароткія тэрміны зробяць маршы ў належныя раёны з выкананнем нарматываў.

Ваенная і спецыяльная тэхніка будзе праверана кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці.

Мінабароны дадае. што будзе перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і вайскоўцаў па дарогах Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

Наконт прызыву з запасу не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0