Італьянская дэлегацыя радуецца перамозе заяўкі Мілана і Карціна-д'Ампеца ў 2026 года. Лазана (Швейцарыя). 24 чэрвеня 2019 года. Фота: Philippe Lopez / AP

Італьянская дэлегацыя радуецца перамозе заяўкі Мілана і Карціна-д'Ампеца ў 2026 года. Лазана (Швейцарыя). 24 чэрвеня 2019 года. Фота: Philippe Lopez / AP

Арганізатарам не ўдалося знайсці сродкі на рэканструкцыю санна-бабслейнай трасы Эўджэніа Монці, на якой планаваліся спаборніцтвы. На гэтай трасе праходзілі гульні 1956 года. Так, Алімпіяда-2026 стане першымі зімовымі гульнямі, якія пройдуць на тэрыторыі некалькіх краін.

Імаверна, гэта будуць Аўстрыя і Швейцарыя.

«Два дні таму ўрад Італіі паведаміў нам, што найлепшым выхадам з сітуацыі будзе рашэнне разгледзець пытанне аб пераносе спаборніцтваў на ўжо існы аб'ект. У гэтай сувязі аргкамітэт павінен вызначыцца з аб'ектам па-за межамі Італіі. Мы ўжо працуем над вывучэннем усіх магчымых рашэнняў», — сказаў Малага.

У бабслеі на Алімпіядзе 2026 года будуць разыграны чатыры камплекты ўзнагарод, у санным спорце — пяць, у скелетоне — тры.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў 2026 годзе пройдуць з 6 да 26 лютага ў Мілане і Карціна-д'Ампеца.

Гэта будзе трэцяя Зімовая Алімпіяда ў Італіі. У 1956-м Зімовыя гульні прымала менавіта Карціна-д'Ампеца, у 2006 годзе Гульні прайшлі ў Турыне.

Таксама ў Рыме ў 1960 годзе прайшла Летняя Алімпіяда.

Чытайце таксама:

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Міжнародную баксёрскую асацыяцыю, якая дазволіла беларускім спартсменам выступаць пад дзяржаўнай сімволікай, выключылі з алімпійскага руху

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4