Галасаванне на выбарах у Польшчы. 15 кастрычніка 2023 года. Фота: Michal Dyjuk / AP

Галасаванне на выбарах у Польшчы. 15 кастрычніка 2023 года. Фота: Michal Dyjuk / AP

У Польшчы палічана ўжо 20% галасоў на парламенцкіх выбарах. І на гэты момант яны моцна адрозніваюцца ад вынікаў экзіт-полу на карысць кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», паведамляе «Палітыка краіны»

Кіроўная ПіС мае ўжо 40,49%.

Ультраправая «Канфедэрацыя», якая можа ўвайсці ў кааліцыю з ПіС, мае 7,4%.

А тры апазіцыйныя партыі маюць такія вынікі:

  • — «Грамадзянская кааліцыя» Туска — 26%
  • — «Трэці шлях» — 13,9%
  • — «Новыя левыя» — 7,99%.

Такім чынам, адсоткі дзвюх патэнцыйных кааліцый цяпер выраўняліся — у абодвух па 47,89%.

Экзіт-полы паказвалі ўпэўненую перамогу апазіцыі.

Але пакуль падлічана толькі 20% і вынік яшчэ можа змяніцца ў той ці іншы бок.

Чытайце таксама:

Апазіцыя перамагае на выбарах у Польшчы — экзіт-пол 

Рэферэндум у Польшчы наконт сцяны на мяжы з Беларуссю праваліўся

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
9
Абуральна
5