Ізраільскі ўдар па будынку ў Газе. Фота: Fatima Shbair / AP

Ізраільскі ўдар па будынку ў Газе. Фота: Fatima Shbair / AP

Канцылярыя прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху абвергла інфармацыю аб гуманітарным спыненні агню з 09:00, пра якую паведамлялі СМІ са спасылкай на крыніцы ў Егіпце.

«На гэты момант няма спынення агню ў Газе», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней гэтую інфармацыю абвергла і прэс-бюро тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС.

Жыхары сектара таксама паведамляюць, што КПП «Рафіах» застаецца закрытым і пасля 09:00.

Нагадаем, што, паводле паведамленняў, Егіпет адкрые КПП «Рафіах» і выпусціць з Газы ўладальнікаў падвойнага грамадзянства, у абмен на пастаўку гуманітарных грузаў у Газу на працягу 6 гадзін.

Чытайце таксама:

Байдэн: Ізраіль павінен знішчыць ХАМАС

Поўнач сектара Газа пакінулі каля 500 тысяч чалавек — ЦАХАЛ

Хан-Юніс на каленях. Як пракарміць, размясціць і аказаць дапамогу паўмільёну палесцінскіх бежанцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0