Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Дзве поўнамаштабныя развязкі пабудуюць на МКАД у мэтах стварэння дарожнай інфраструктуры комплексу «Паўночны бераг». Гэта прадугледжана генпланам сталіцы, паведаміў «Мінск-Навінам» дырэктар Гардарбуда Сяргей Панеў.

У першым выпадку плануецца падоўжыць да МКАД вуліцу Карастаянавай, якая ў выніку расцягнецца да мяжы Цэнтральнага і Савецкага раёнаў. У другім — падоўжыць вуліцу Нававіленскую да кальцавой.

Да рэалізацыі аднаго з гэтых праектаў прыступяць ужо ў гэтым месяцы.

Таксама плануецца пашырэнне вуліцы Карастаянавай на ўчастку ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Някрасава і вуліцы Будслаўскай, — адзначыў Сяргей Панеў.

Чытайце таксама:

У Мінску — новы галоўны архітэктар горада

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1