Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай мытнай службы Літвы, на мінулым тыдні ў аэрапорце Вільні быў затрыманы грамадзянін Латвіі, які падазраецца ў кантрабандзе, піша Delfi.lt.

У латвійца, які перасякаў мяжу па «зялёным» калідоры і прыбыў з Беларусі праз Турцыю і Нямеччыну, мытнікі спыталі, ці не мае ён з сабой нічога забароненага. Пасажыр адказаў, што ў яго багажы няма забароненых прадметаў. Аднак падчас праверкі багажу пры дапамозе сканера мытнікі канстатавалі, што дзве вялікія валізкі набітыя цыгарэтамі.

Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Падчас дэталёвага надгляду ў валізках было выяўлена 2578 пачкаў цыгарэт NZ Black Power і Parliament Aqua Blue з беларускай маркіроўкай. Кошт кантрабандных цыгарэт (уключаючы падаткі) складае 10 678 еўра. Латвіец, які назваўся беспрацоўным, прызнаўся, што перавозіў цыгарэты для сябе, «паліць было танней».

Мытня пачала дасудовае расследаванне, парушальнік быў дапытаны, а затым адпушчаны, атрымаўшы ў якасці меры стрымання падпіску аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы амаль мільён пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт

Беларускія кантрабандысты схавалі цыгарэты пад вугаль

«Дзякуйце за гэта сваёй Літве». У Беларусь не прапусцілі аўтобус з Вільні — пасажыраў высадзілі пасярод ночы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4