Украінская самаходная артылерыйская ўстаноўка 30-й брыгады вядзе агонь па расійскіх пазіцыях у Данецкай вобласцi, 20 чэрвеня 2023 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Украінская самаходная артылерыйская ўстаноўка 30-й брыгады вядзе агонь па расійскіх пазіцыях у Данецкай вобласцi, 20 чэрвеня 2023 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Горад — цэнтр вялікага выступу, які ўдаецца ў расійскую абарону, і зрэзаць яго — вялікая спакуса для расійскага камандавання. Гэта дазволіла б адсунуць лінію фронту ад Данецка.

Але яшчэ важней для расійскіх сіл адцягнуць украінскіх вайскоўцаў ад іншых раёнаў — ад наступу ў Запарожскай вобласці і ў раёне Бахмута.

Саму Аўдзееўку і яе наваколле ўкраінскія войскі ўтрымліваюць з 2014 года. Горад (дакладней, тое, што ад яго засталося) цяпер уяўляе з сябе даволі моцна ўмацаваны раён.

Ён знаходзіцца ўсяго за некалькі кіламетраў ад Данецка, і ўзяць гэты прамысловы прыгарад прарасійскія фармаванні спрабавалі не раз. Адно з абвастрэнняў здарылася ў 2017 годзе.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання горад стаў месцам моцных баёў. За гады баявых дзеянняў з артабстрэламі і авіяцыйнымі бамбардзіроўкамі Аўдзееўка была вельмі моцна разбурана, горад практычна ляжыць у руінах, што ўскладняе яго штурм.

Яшчэ адзін фактар — наяўнасць вялікага завода, коксахімічнага камбіната, які можа адначасова служыць і базай, і ўмацаваным пунктам, штурмаваць які вельмі цяжка. Праўда, расійскія войскі да яго не прарваліся, так што пра гэта гаворка не ідзе.

Штурмаваць у лоб сам горад расійскія войскі відавочна і не спрабуюць — мяркуючы па месцах баёў, яны хацелі б узяць яго хоць бы ў аператыўнае атачэнне, гэта значыць, трымаць пад абстрэлам лініі забеспячэння. Гэта моцна ўскладніла б абарону.

Гэта можна лічыць класічнай тактыкай штурму горада — яго абараназдольнасць занадта моцна залежыць ад забеспячэння.

Аднак пакуль, нягледзячы на паведамленні прарасійскіх вайсковых блогераў, прасоўванне расійскіх войскаў пад Аўдзееўкай больш чым сціплае.

Гэта ўкладаецца ў агульную канву расійска-ўкраінскай вайны на гэтым этапе. Яна канчаткова перайшла ў пазіцыйную, і ніводны з бакоў не валодае настолькі значнай перавагай у сіле, каб здзейсніць прарыў фронту з выхадам на аператыўны прастор.

Як і на іншых кірунках, дзе расійскія войскі спрабуюць атакаваць, расійскае войска не можа сабраць досыць вялікі ўдарны кулак, каб прабіць украінскую абарону. Расійскай арміі проста не хапае на гэта сіл і сродкаў.

Магчыма, гэта ў хуткім часе прывядзе да чарговага замірання фронту — доўга і павольна штурмаваць умацаваны раён можна, толькі калі ёсць вялікі запас снарадаў для артылерыі і дастатковая колькасць гармат.

Аднак і гэтага, калі ўзяць пад увагу паведамленні, у расійскага войска на гэтым участку няма.

Чытайце таксама:

Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў

Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай

Чаму Украіна не здолела прарвацца да Азоўскага мора? І што гэта значыць для рэгіёна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
8