Гурт Sož

Гурт Sož

«Пусты танцпол на філасоўскім параходзе. Пусты танцпол у рэстаране «Галактыка». Апошнія танцоры працягваюць. Беларускае чаканне Калядаў-2023. Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым акіяне», — запрашаюць музыкі на свой «філасофскі параход», які ўжо колькі гадоў нясе іх праз штормы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі.

Песня «Апошнія танцоры» адкрывае дэбютны міні-альбом гомельскіх музыкантаў. Кліп на кампазіцыю стаў працягам супрацоўніцтва з лічбавым мастаком Al Medwedsky, які ў 2020 годзе ўвасобіў дэбют каманды, сінгл Malako, у містычнай анімацыі. Гэтым разам «пятага ўдзельніка» калектыву можна пабачыць у відэа разам з пост-панк музыкамі.

Unreal Engine 5.0 — гульнявы рухавік апошняга пакалення. Гэта моцны інструмент для стварэння відэагульняў і візуальных эфектаў. Ён дазваляе рабіць усё большым і рэалістычным, і нават ствараць цэлы свет.

Sož — электра пост-панк гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад. Гурт выпусціў міні-альбом «Apošnija Tancory», а таксама кліпы «Malako», «Stotis» i «Apošnija Tancory». Цяпер працуе над альбомам, які плануе прэзентаваць на борце рэальнага карабля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?