Першая серыя — пра прыгоды ў сталіцы былога ГДР («ЧынЧыны бяруць Берлін»). Яна будзе апублікавана на ютубе ў дзвюх частках 13 і 27 кастрычніка.

Акрамя чыноўнікаў важную ролю ў новым фільме грае персанаж сакратаркі Тонечкі. «Першапачаткова сакратарка Тонечка была свайго роду ахвярай гвалту патрыярхату, пазбаўленая свайго меркавання, правоў і ў нейкім родзе свабод. Яна не давала ацэнкі дзеянням і падзеям і бяздумна выконвала загады сваіх начальнікаў, прапускаючы міма вушэй іх сэксісцкія жарты і прымаючы за належнае іх аб'юзіўныя паводзіны. Але настаў час вырасці з патрыярхальных штонікаў і нагледзець сабе сукенку па модзе ў свабоднай Еўропе», — каментуе сваю ролю актрыса Нэла Агрэніч. 

Каманду «ЧынЧынЧэнэл» вы можаце памятаць па вірусным роліку «Шчучыншчына». Пасля гэтага яны працягнулі здымаць палітычныя пароды і анты-прапагандысцкія камедыйныя скетчы.

«Мне было вельмі цікава зрабіць трэш-трэвел-тэхна-гонза-серыял з высмейваннем прапагандысцкіх штампаў пра тое, як чыноўнікі спрабуюць падмяць пад сябе еўрапейскую рэальнасць, але садзяцца ў лужыну і туды ж удараюць тварам», — адзначае рэжысёр і шоўранар серыяла «ЧынЧыны на колах» Андрэй Кашперскі.

Ці выстаяў Берлін пад прыгнётам сучасных беларускіх каштоўнасцяў? Першая серыя ўжо на ютубе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?