На аўкцыёне Sotheby's 20 кастрычніка можна будзе набыць карціны мастакоў «Парыжскай школы», якія родам з Беларусі — Хаіма Суціна і Марка Шагала, піша «Спутнік».

«Кветкі, грушы і вінаград», Марк Шагал. Фота: Sotheby's

«Кветкі, грушы і вінаград», Марк Шагал. Фота: Sotheby's

Найбуйнейшы аўкцыённы дом правядзе ў Парыжы таргі творамі мастацтва, якія належаць пэндзлю самых яскравых прадстаўнікоў імпрэсіянізму і мадэрну.

«Шагал і Суцін нагадваюць нам пра час, калі Парыж быў цэнтрам сусвету», — гаворыцца ў анонсе аўкцыёну дома Sotheby's.

Сярод мноства лотаў можна ўбачыць працы Амедэа Мадыльяні, Рэнэ Магрыта, Анры Маціса, П'ера-Агюста Рэнуара, Густава Клімта, Пабла Пікаса, Сальвадора Далі, Жаана Міро. Усяго ўвазе публікі будзе прадстаўлена 95 работ.

«Сельскі пейзаж у Серы», Хаім Суцін. Фота: Sotheby's

«Сельскі пейзаж у Серы», Хаім Суцін. Фота: Sotheby's

600-800 тысяч еўра заяўлена на карціну Хаіма Суціна — «Сельскі пейзаж у Серы». І гэта толькі пачатковы кошт, які падчас аўкцыёну пры попыце можа значна вырасці.

«Два букеты», Марк Шагал. Фота: Sotheby's

«Два букеты», Марк Шагал. Фота: Sotheby's

Таксама Sotheby's прапануе аматарам сучаснага мастацтва яшчэ дзве працы ўраджэнца Віцебска Марка Шагала. Гэта «Кветкі, грушы і вінаград» і «Два букеты» за 220-350 і 200-300 тысяч еўра адпаведна.

У Беларусі карціны мастакоў «Парыжскай школы», якія нарадзіліся і выраслі на беларускай тэрыторыі, але вядомасць здабылі ў Францыі, некалькі купіў «Белгазпрамбанк», калі яго ўзначальваў асуджаны на 14 гадоў Віктар Бабарыка.

Чытайце таксама:

Карціну Марка Шагала выставілі на аўкцыён у Празе. Стартавая цана немалая

Жэрар Дэпард'ё прадаў скульптуру ўраджэнца Беларусі — прадстаўніка Парыжскай школы

Унучкі Марка Шагала падарылі Віцебску 60 кніг з бібліятэкі мастака

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?