Ілля Двойрын. Фота: сацсеткі

Ілля Двойрын. Фота: сацсеткі

Жыхара Наваполацка Іллю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў, піша «Вясна».

Праваабаронцам вядома, што затрыманне адбылося 4 кастрычніка па месцы працы Двойрына. У той жа дзень быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 сутак. Артыкул, па якім абвінавацілі Іллю, пакуль невядомы.

28 верасня суд горада Наваполацка пастанавіў пакараць Двойрына пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год умоўна.

Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко.

Чытайце таксама:

Мужчыну асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах з літарай Z

Сталі вядомыя прысуды сваякам Ільі Двойрына, якога абвінавачваюць у пэцканні аўто расійскага Z-гастралёра

Жыхара Наваполацка пакаралі арыштам за расклейку антываенных улётак з выявай Пуціна. Раней яго вінавацілі ў іншым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?