Ферэнц Краўш. Фота: Matthias Schrader / AP

Ферэнц Краўш. Фота: Matthias Schrader / AP

Венгерскі навуковец Ферэнц Краўш з Інстытута Планка (Нямеччына), абвешчаны адным з трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2023 годзе, мае намер перадаць сваю частку ўзнагароды ахвярам вайны ва Украіне, паведамляе Portfolio.

З двума калегамі — П'ерам Агасціні (універсітэт Агаё, ЗША) і Эн Л'Юлье (Лундскі ўніверсітэт, Швецыя) — даследчык падзеліць 11 млн шведскіх крон (амаль €947 тыс.).

Агасціні, Краўш і Л'Юлье атрымалі прэмію за стварэнне метадаў вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве.

Пасля атрымання Нобелеўскай прэміі Краўш даў інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk, у якім заявіў, што перадасць сваю долю ў заснаваную ім паўтара года таму асацыяцыю Science4People.

Яе мэта — аб'яднаць людзей са свету навукі для аказання дапамогі пацярпелым ад вайны ва Украіне, гаворыцца ў артыкуле. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, яна дапамагае дзецям, якія страцілі свае дамы на ўсходзе Украіны і эвакуяваныя на захад краіны.

Сёння будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры (14:00 па Мінску).

Чытайце таксама:

Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі

Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы сёння тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?