Фота: nobelprize.org

Фота: nobelprize.org

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2023 года прысуджана Каталін Карыко і Дру Вайсману «за іх адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19».

У аўторак абвесцяць уладальніка прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі, у чацвер — па літаратуры.

У 2015 годзе нобелеўскай лаўрэаткай па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Лаўрэата прэміі міру назавуць у пятніцу ў Осла (Нарвегія). 

Год таму Нобеля заваяваў старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які на той час ужо 15 месяцаў быў за кратамі. У сакавіку 2023 года яго асудзілі на 10 гадоў калоніі.

І апошні лаўрэат будзе названы ў наступны панядзелак, гэта лаўрэат прэміі па эканоміцы.

Нобелеўская прэмія 2023 года прадугледжвае ўзнагароду ў 11 млн шведскіх крон (каля 980 тысяч даляраў).

Уручэнне нобелеўскіх прэмій праходзіць у снежні.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0