Віктар — прафесійны арнітолаг, каардынатар праграм Франкфурцкай заалагічнай супольнасці і арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Узначальваў апошнюю з 2007 па 2014 год, затым быў яе супрацоўнікам. Яго называюць «адвакатам дзікай прыроды».
Палітзняволенага асудзілі да 2,5 года калоніі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Згодна з матэрыяламі справы, «ён блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».
Фянчук адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.
Па інфармацыі «Еўрарадыё», Віктар цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Чытайце таксама:
На волю выйшлі палітвязні Яўген Календа і Дзмітрый Адарачкін





