Жанну Волкаву абвінавачваюць адразу паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над жанчынай распачнецца 9 кастрычніка ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Алег Харошка. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, піша «Вясна».
Падтрымайце Жанну грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Жанна Пятроўна Волкава.
Чытайце таксама:
Псіхолага Алесю Лянцэвіч, якая мае праблемы са здароўем, пакаралі пазбаўленнем волі
Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»





