Ліянэль Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

Ліянэль Месі. Фота: Tim Nwachukwu / Getty Images

Аргенцінскі форвард «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі не ўвайшоў у заяўку каманды на фінальны матч Кубка ЗША супраць «Х'юстан Дынама».

Як вынік, «Інтэр Маямі» прайграў 1:2.

Раней Месі прапусціў матч МЛС (чэмпіянат краіны) з «Арланда Сіці». Паведамлялася, што форвард мае праблемы са шнарамі на скуры, якія ў яго былі падчас нядаўніх выступаў за зборную Аргенціны ў адборачным турніры ЧС—2026, зазначае Championat.com.

Месі перайшоў «Інтэр Маямі» ў ліпені і першы матч згуляў 22 ліпеня, адразу забіўшы гол. За два месяцы ён забіў 11 галоў у 12 матчах, а таксама зрабіў 5 выніковых перадач.

Прытым, калі Ліянэль пераходзіў у клуб, фларыдская каманда займала апошняе 15-е месца ва Усходняй канферэнцыі і адставанне ад зоны плэй-оф складала 15 балаў. Цяпер «Інтэр Маямі» — 14-ы, але адставанне ад зоны плэй-оф складае ўсяго пяць балаў.

Чытайце таксама:

«Гном, ты звар'яцеў, спыніся». Дзі Марыя звярнуўся да Месі

Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка. Той бегае ўздоўж поля падчас яго матчаў

Ліянэль Месі стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1