Фота: Michel Euler File / AP

Фота: Michel Euler File / AP

Камісія атлетаў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у першы дзень Міжнароднага форуму спартоўцаў разгледзіць рэкамендацыі для федэрацый па ўдзеле расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных турнірах у якасці нейтральных спартсменаў, піша РІА «Навіны» са спасылкай на МАК.

Міжнародны форум спартоўцаў пройдзе 1-2 кастрычніка ў швейцарскай Лазане.

Пытанне з допускам беларускіх і расійскіх атлетаў да Алімпіяды-2024, якая пройдзе з 26 ліпеня наступнага года ў Парыжы, пакуль не вырашана. 

26 ліпеня 2023 года МАК рассылаў запрашэнні нацыянальным камітэтам розных краін, але запрашэнні не былі адпраўленыя Беларусі, Расіі і Ірану.

Раней МАК казаў, што спартоўцы з Беларусі і Расіі будуць дапушчаныя да Алімпіяды ў нейтральным статусе пры ўмове асуджэння расійскага ўварвання ва Украіну. Таксама спартоўцы не павінны прадстаўляць сілавыя структуры.

Аднак таксама варта ўлічваць, што юрыдычнага допуску можа быць мала, павінны быць заваяваныя ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе, таму спартоўцы павінны паспець узяць удзел у спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант

Беларускіх весляроў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў. Але «чацвёркі» і «васьмёркі» забароненыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1