Меркавана, на фота збіты ў СІЗА зняволены Ігар Стралкоў. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Меркавана, на фота збіты ў СІЗА зняволены Ігар Стралкоў. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Па словах Рэгінскай, дадзенае фота з'яўляецца фэйкам.

«Любыя паведамленні жоўтых тэлеграм-каналаў пра Ігара Стралкова з'яўляюцца хлуснёй. Якія нізкія людзі пішуць у гэтых каналах! Бог ім суддзя. А пра ўмовы ўтрымання майго мужа ў Лефортава можна даведацца ў мяне і ў яго адваката», — напісала Міраслава Рэгінская.

24 верасня некаторыя расійскія прапагандысцкія каналы выклалі фота моцна збітага чалавека, паводле іх версіі, Ігара Стралкова, камандзіра расійскіх штурмавых атрадаў у 2014 годзе, былога міністра абароны так званай «ДНР», а пазней — блогера, вядомага сваёй шавіністычнай пазіцыяй.

У СІЗА Стралкоў трапіў у ліпені за вострую крытыку Міністэрства абароны, Генштаба і нават Крамля і Уладзіміра Пуціна за недастатковыя, паводле яго, дзеянні Расіі на вайне з Украінай.

Чытайце таксама:

«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1