Скрын відэа канала «Пул первого»
Лукашэнка заўважыў, што ідэалагічны складнік у электаральных кампаніях мае важнае значэнне.
«Думайце, хто будзе прадстаўляць вас у парламенце, ва Усебеларускім народным сходзе. Мы абсалютна не хаваем таго, што мы кагосьці будзем падтрымліваць — гэта натуральна. Калі б мы цяпер сябе такімі нявіннымі паказвалі, з нас бы проста смяяліся», — сказаў ён.
Лукашэнка дадаў, што калі б яны электроннае галасаванне праводзілі, то іх бы «з твару зямлі сцерлі».
«У нас ёсць свае задачы, свае мэты, вызначайце годных, патрыятычных людзей, прафесіяналаў і падтрымлівайце іх на парламенцкіх выбарах і [выбарах] ва Усебеларускі народны сход. Нічога я не хаваю, і вам хаваць няма чаго», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі






Усе ролі былі загадзя распісаны, а народзец ставілі перад фактам, бо цярпілы стерпяць.