Артур Панчанка служыў па кантракце на пасадзе старшага пажарнага выратавальніка вайсковай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Артур Панчанка, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, «стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у далоні, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабралася больш за 1000 чалавек.

Суд пастанавіў прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы. Тэрмін адбыцця пакарання лічыць з дня накіравання для адбыцця арышту на гаўптвахту вайсковай камендатуры.

На другі дзень, 6 верасня, суддзя Андрэева разгледзела крымінальную справу яшчэ аднаго вайскоўца— 20-гадовага Максіма Аўсяннікава.

Максім праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай часці ў Барысаве. Сутнасць абвінавачання — аналагічная першаму суду, і прысуд напісаны як пад капірку, паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд — арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21