Дзмітрый Сельвяструк. Фота: сацсеткі

 Дзмітрый Сельвяструк. Фота: сацсеткі

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома ў пачатку мая 2023 года. Паведамлялася, што яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Якую меру стрымання абралі блогеру — праваабаронцам невядома.

Акалічнасці справы праваабаронцам таксама невядомыя, бо з пачатку мая пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава.

Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў калоніі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў пісала, што Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў у дзяржаўнай «Народнай газеце», спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах і ІТ-індустрыі.

Паступова пераарыентаваўся на спартыўныя навіны, пачаў супрацоўнічаць са спецыялізаваным рэсурсам Football.by.

Тры гады таму запусціў уласны праект «Серебряный век. Футбол Беларуси», які, дзякуючы інсайдарскім крыніцам, стаў даволі папулярным. Канал налічвае амаль 2000 падпісчыкаў. Апошні раз абнаўляўся пятага мая.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
7