62-гадовы Матэа Месіна Дэнара ўпаў у кому 22 верасня, пасля чаго сканаў. Ён тры гады хварэў на рак тоўстай кішкі.

Мужчыну затрымалі 16 студзеня 2023 года ў прыватнай клініцы «Мадалена» ў Палерма, дзе ён праходзіў тэрапію.

Па даных La Repubblica, Дэнара быў апошнім босам «Коза ностра» першай велічыні, хто яшчэ заставаўся на волі.

У 2020 годзе італьянскі суд завочна асудзіў Матэа Месіну Дэнара да пажыццёвага турэмнага зняволення. Другі пажыццёвы тэрмін ён атрымаў за саўдзел у арганізацыі забойстваў легендарных італьянскіх следчых Джавані Фальконэ і Паола Барселіна і васьмі паліцэйскіх-ахоўнікаў на Сіцыліі ў 1992 годзе.

Раней італьянца ўжо прыгаворвалі да пажыццёвага тэрміну за ўдзел у арганізацыі тэрактаў у Рыме, Фларэнцыі і Мілане ў 1993 годзе, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек і каля ста былі параненыя.

Дэнара хаваўся з лета 1993 года. Каб стаць непазнавальным, мужчына зрабіў пластычную аперацыю. Акрамя таго, праца паліцыі і пракуратуры Італіі па пошуку боса «Коза ностра» Матэа Месіны Дэнара, які хаваўся 30 гадоў, ускладнялася незвычайна моцнай лаяльнасцю, якой той заручыўся на захадзе Сіцыліі.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5