Закрануўшы праблему падзяжу жывёл, прыпісак і спробаў схаваць рэальныя лічбы, Лукашэнка агучыў, як змяніць сітуацыю.

«Думаю, разумна ў далейшым кожную ферму замацаваць за канкрэтным работнікам райвыканкама. А раён — за работнікам аблвыканкама. Па прозвішчах. Каб у далейшым адразу было зразумела, каго ўзнагароджваць, калі справы ідуць добра, а з каго пытацца, калі дрэнна».

Перайшоўшы да пытання нарыхтоўкі кармоў і забеспячэння гадаванцаў ферм паўнавартасным рацыёнам, Лукашэнка прапанаваў клікаць на дапамогу дзяцей і падлеткаў.

«Навядзіце парадак. Не хапае рук — падключайце студэнтаў сельгасвузаў, запрашайце вучняў з профільных класаў. Гэта добрая практыка, а заадно наглядны прыклад, што і дзе трэба паляпшаць у роднай краіне», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, у Беларусі недаўкамплектавана амаль 16 тысяч жывёла-месцаў, паскардзіўся Лукашэнка.

Паводле яго, цяпер гэта пытанне знаходзіцца пад персанальнай адказнасцю міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, урада і старшынь аблвыканкамаў.

Цяпер высокапастаўленым чыноўнікам неабходна да канца бягучага года завяршыць укамплектаванне ферм і забяспечыць прырост малочнага статка.

«Калі вы гэтага не зробіце, я вам абяцаю, што «разукамплектую» ваш склад», — цытуе Лукашэнку ягоны тэлеграм-канал.

Чытайце таксама:

У Гомельскай вобласці праходзяць беспрэцэдэнтныя чысткі ў аграрным сектары

«Ён з мазгамі, яму не варта было ісці ў начальнікі». Гісторыя кіраўніка Хоцімшчыны, якога пасадзілі за адкаты

Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба

Беларусь закупіць за мяжой каля 1 мільёна тон збожжа. Сёлета ўраджай будзе горшы за папярэдні

Аграном, дэпутат, кіраўнік прафсаюза і памочнік Лукашэнкі. Што вядома пра новага міністра сельскай гаспадаркі

Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі 

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
46
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6