Баку, паводле агенцтва, прапанаваў рэінтэграцыю карабахскіх армянаў на аснове азербайджанскай Канстытуцыі. Напярэдадні памочнік прэзідэнта рэспублікі Ільхама Аліева Хікмет Гаджыеў паведаміў, што ўрад падрыхтаваў план сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі жыхароў рэгіёна. 

Азербайджан на перамовах прадстаўляе дэпутат парламента Рамін Мамедаў, якога прэзідэнт рэспублікі Ільхам Аліеў у сакавіку надзяліў паўнамоцтвамі на афіцыйныя кантакты са Сцепанакертам. Таксама прысутнічае дэлегат ад расійскага міратворчага кантынгенту.

Мінабароны Азербайджана 19 верасня паведаміла аб правядзенні «антытэрарыстычных мерапрыемстваў» «для аднаўлення канстытуцыйнага ладу ў Нагорным Карабаху».

20 верасня Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі.

Расійскія міратворцы заявілі, што ўжо эвакуявалі з трох раёнаў Нагорнага Карабаха пяць тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

«Гэта вельмі ўразлівая мадэль». Пашынян заявіў, што Арменія больш не можа спадзявацца на Расію

У Арменіі затрымалі прарасійскага блогера і журналіста «Спутніка»

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1