У Львове ў выніку выбухаў узнік пажар на прамысловым складзе.
Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі ўдакладніў, што ў выніку расійскага ўдару пацярпелі два чалавекі — мужчына і жанчына. Яны былі вынятыя з-пад завалаў разбуранага дронам склада.
Каля 7:00 мэр Львова Андрэй Садавы паведаміў, што праз наступствы атакі рух транспарту на частцы вуліцы Гарадоцкай у абодва бакі перакрыты.
Паводле яго, там працуе спэцтэхніка і адпаведныя службы.





