З 20 да 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. Фота: Мінабароны

З 20 да 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. Фота: Мінабароны

Муравейка распавёў, што ён спакойна адносіцца да таго, што армянскія вайскоўцы не ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ.

Паводле Муравейкі, відаць, для гэтага былі нейкія пэўныя прычыны. «Гэта, скажам так, не крытычна», — гаворыць ён.

Вучэнні Арменіі з НАТА, паводле яго, «былі намечаны або ўзніклі не ўчора». «Не з бухты-барахты. Яны былі спланаваны загадзя, мусіць, гады два таму або сама меней паўтара. І проста армянскія калегі выконваюць узятыя на сябе забавязанні, улічваючы, што сапраўды такое вучэнне было спланавана. Мы ў арганізацыі спакойна глядзім на гэтыя рэчы.

Як мага лепш вывучыць суперніка — толькі дзесьці з ім даткнуўшыся. Таму армянам гэта выпала, скажам так, сёлета», — сказаў ён.

З гэтае прычыны ён не супраць вучэнняў з Польшчай.

«Ці можам мы правесці вучэнні з Польшчай? Калі палякі гатовы з намі правесці вучэнні, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы можам адпрацаваць сумесна. Хаця яны, у прынцыпе, ляжаць на паверхні. Гэта і пытанні супрацьпаветранай абароны ў рамках аховы нашай сумеснай мяжы, і пытанні памежнай бяспекі, якія можна адпрацаваць. Гэта і ў тым ліку трансгранічныя пагрозы, звязаныя з біялагічнай і нейкімі надзвычайнымі сітуацыямі, улічваючы, што рэкі цякуць не толькі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але ў нас ёсць сумесныя водныя рубяжы, дзе такія пытанні можна адпрацоўваць. Таму будзе прапанова — зʼявіцца і наша рэакцыя ў адказ, і нашы дзеянні», — сказаў ён.

Паводле Муравейкі, У Беларусі з 20 да 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. «У іх бяруць удзел, як правіла, усе элементы вайсковай арганізацыі дзяржавы, прыцягваецца тэрытарыяльная абарона. На апошнія вучэнні будзе прыцягвацца ў тым ліку і народнае апалчэнне», — паведаміў Муравейка.

Дзе менавіта пройдуць вучэнні — ён не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

«Гэта вельмі ўразлівая мадэль». Пашынян заявіў, што Арменія больш не можа спадзявацца на Расію

Масква наважылася на канфрантацыю з Арменіяй

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3