Фота: Grodno.in

Фота: Grodno.in

«Мы зачыняемся… Але толькі для таго, каб адчыніць свае дзверы ў новай хатцы для коцікаў», — пішуць арганізатары кафэ. Яны раяць паспець запісацца на наведванне ў верасні, бо ў кастрычніку будуць займацца пераездам і рабіць рамонт у новым памяшканні, піша hrodna.life

Што за «Кошчын дом» і дзе ён размяшчаўся

«Кошчын дом» — першае котакафэ ў Гродне. Яго адкрыла сямейная пара Андрэй і Вольга Ластоўскія ў жніўні 2022 года. Уваход у кафэ платны — 12 рублёў. Наведаць «Кошчын дом» можна па папярэднім запісе групамі да пяці чалавек.

Да кастрычніка кафэ размяшчаецца па адрасе Віленская, 6 — у звычайнай кватэры старога будынка. У «Кошчын дом» трапляюць каты, якіх знайшлі на вуліцы альбо якіх перадалі валанцёры.

Фота: Grodno.in

Фота: Grodno.in

Першае котакафэ ў свеце адкрылі ў 1998 годзе ў тайванскім горадзе Тайбэй, адтуль мода перайшла ў Японію. Першае котакафэ ў Еўропе адкрылі ў Санкт-Пецярбургу ў 2011 годзе.

Вядомае многім беларусам котакафэ ў Вільні працуе з 2014 года. Асноўная задума такіх установаў — паглядзець на катоў і пагуляць з імі.

Котакафэ ў Вільні альбо Беластоку адрозніваюцца ад гродзенскага: там яны працуюць як сапраўдныя кавярні са сваёй кухняй, а ў нас яно нагадвае хутчэй антыкафэ. У Мінску котакафэ існуе ў Музеі ката, што непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы.

Фота: Grodno.in

Фота: Grodno.in

У котакафэ ў Гродне праводзяць 1,5-гадзінную экскурсію, у час якой расказваюць пра праект і лёс жывёл, якія там жывуць. Таксама можна выпіць гарбаты альбо кавы. Дзяцей на экскурсію пускаюць з 10 гадоў — калі дзіця ўжо навучана, як абыходзіцца з жывёламі. «Але калі бацькі вельмі просяць, то ідзём на саступкі», — казала Вольга Ластоўская.

У катоў ёсць свой уласны пакой

Каты — самастойныя жывёлы, прыходзяць ці сыходзяць, калі хочуць. У кафэ для іх арганізаваны асобны пакой адпачынку, куды яны могуць пайсці.

Чытайце таксама:

Знайшлі самы старажытны лаз для катоў у свеце

Жанчына выпусціла ключы ў дзірку, але ёй прыйшоў на дапамогу бадзяжны кот

Мінчук вырашыў аб'ехаць на дарозе ката. Жывёла жывая, але аўтамабіль і прыпынак — у хлам

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0