Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

«Навошта расследаванне, калі для нас усё відавочна? У нас больш за шэсць тысяч ракет прыляцела. Мы кожныя абломкі павінны пацвярджаць, бо хтосьці выйшаў і сказаў: «Вы ведаеце, гэта Украіна сама сябе атакуе»?» — заявіў Падаляк, як піша «Медуза».

«Для нас відавочна і пацверджана, што гэта адзін з ракетных удараў Расійскай Федэрацыі, якая кожную ноч і кожны дзень па тых ці іншых гарадах, асабліва прыгранічных, наносіць <…> У гэтым выпадку гэта РСЗА. <…> Для нас няма ніякай двухсэнсоўнасці і неабходнасці праводзіць расследаванні, усё відавочна, усё канкрэтна, усё зафіксавана, яшчэ адзін састаў злачынства, гэта парушэнне міжнароднага гуманітарнага права. <…> Я не бачу тут поля для дыялогу. <…> Ракета была расійская, гэта сістэма РСЗА, будзе ўстаноўлена, хто і з якой адлегласці наносіў удар, будзе выразна названа кожнае прозвішча: хто, што і гэтак далей», — заявіў Падаляк.

Ракетны ўдар па Канстанцінаўцы Данецкай вобласці быў нанесены 6 верасня. Ракета трапіла ў рынак, у выніку чаго загінулі 16 чалавек, 33 пацярпелі.

7 верасня заснавальнік расследавальнай групы Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Лявіеў са спасылкай на аналіз відэазапісу ўдару выказаў здагадку, што ракета магла быць украінскай, а падзеі — «трагічнай выпадковасцю».

Аглядальнік нямецкага таблоіда Bild Юльян Рэпке адзначыў, што ракета, якая ўдарыла па Канстанцінаўцы, была запушчаная з паўночнага захаду — тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ.

Чытайце таксама:

Расследавальнікі лічаць, што ўдар па Канстанцінаўцы мог быць нанесены з падкантрольных Украіне тэрыторый

Расія ўдарыла па Канстанцінаўцы — 16 загінулых

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0